Пачытайце, як дзеці бавілі час у лагеры «Сонейка» на базе Браслаўскай СШ № 2 ім. З. Я. Кожар

Отдых
Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка» на базе Браслаўскай сярэдняй школы № 2 імя З. Я. Кожар наведвалі 127 навучэнцаў, якія на працягу ўсёй змены ўключаліся ў калейдаскоп розных падзей.

Вялікую ўвагу педагогі надавалі ўмацаванню здароўя дзяцей, таму кожны дзень праводзілі спартыўныя мерапрыемствы. Займальныя конкурсы, жартоўныя эстафеты, спартыўна-інтэлектуальныя спаборніцтвы, марафоны рухомых гульняў, а таксама наведванне вяровачнага гарадка, баталіі ў лазертагу выклікалі ў хлопчыкаў і дзяўчынак станоўчыя эмоцыі і высокую ступень актыўнасці.

Незабыўныя ўражанні засталіся ў навучэнцаў і ад экскурсіі па агр. Друя і знаёмства са школьным музеем.

Дзейнасці лагера спрыяла цеснае супрацоўніцтва з ЦДіМ, дзіцячай бібліятэкай, гісторыка-краязнаўчым музеем і музеем традыцыйнай культуры, НП «Браслаўскія азёры», РФСК «Дрывяціч», турбазай «Браслаўскія азёры», пагранічнай заставай «Урбаны», духавенствам Браслаўскай акругі. Акрамя таго, прадстаўнікі Асвода, РАНС, інспекцыі па справах непаўналетніх, ДПС АДАІ Браслаўскага РАУС, «Беларусбанка», сектара маркетынгу ЦБС правялі пазнавальныя і карысныя заняткі-практыкумы. Педагогі вельмі ўдзячныя ўсім, хто дапамог зрабіць адпачынак дзяцей насычаным і яркім.

Да закрыцця змены навучэнцы пад кіраўніцтвам выхавальнікаў падрыхтавалі музычна-забаўляльную праграму «Развітальны акорд», падчас якой прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці і таленты.


У летнім лагеры дзеці далучаліся да здаровага і бяспечнага ладу жыцця, адпачывалі на прыродзе, што спрыяла ўмацаванню іх здароўя і павышэнню ўзроўню экалагічнай культуры. Адпачынак, забавы і разнастайныя заняткі далі ім магчымасць аднавіць свае фізічныя і духоўныя сілы, зарадзіцца пазітывам на наступны навучальны год. ■


Наталля МАСЛАВА, начальнік лагера.