Сёлета падчас «Браслаўскіх зарніц» прайшоў агляд-конкурс «Мы – калісьці! Мы – сёння!». На такім своеасаблівым мерапрыемстве ўстановы і прадпрыемствы нашага раёна ў крэатыўнай форме адлюстроўвалі гісторыю сваіх арганізацый, сучасныя іх здабыткі.
Вынікі конкурсу-прэзентацыі ўрачыста прагучалі напрыканцы чарговай сесіі райсавета. Па рашэнні журы Гран-пры ўручана калектыву ўчастка электрасувязі, дыплом першай ступені дастаўся працаўнікам цэха па вырабе сыру, другой – цэнтра банкаўскіх паслуг № 244, трэцяй – хлебазавода. Таксама дыпломамі «За ўдзел» узнагароджаны калектывы яшчэ 9-і арганізацый: аддзела па адукацыі, філіяла «Браслаўрыба», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, клубнай сістэмы, нацыянальнага парка, РК БРСМ, ДЮСШ, цэнтра банкаўскіх паслуг № 205, ЦРБ.
А ў раённым конкурсе юбілейных тортаў «Салодкая лічба 960» пераможцамі сталі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дыплом I ступені), цэнтр банкаўскіх паслуг № 244 (дыплом II ступені), філіял «Браслаўрыба». Дыпломамі «За ўдзел» у салодкім конкурсе журы дадаткова заахвоціла аддзел па адукацыі, хлебазавод, цэх па вытворчасці сыру, ДЭУ-34, «Віталіч-Смак», «На грані». ■
Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.