Браслаўскі сыр зноў адзначаны дыпломам першай ступені ў конкурсе-дэгустацыі «Чэмпіён смаку»

Главное
Нашы сыравары зноў знаходзяцца ў топе: займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы па вытворчасці сыру.

Прыемная навіна прыйшла з 35-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2025». Па выніках народнага конкурсу-дэгустацыі «Чэмпіён смаку» дыпломам першай ступені адзначаны сыр «Гройцер молодой» з масавай доляй тлушчу 50 % цэха па вытворчасці сыру г. Браслаў.

Гэты від элітнага цвёрдага сыру браслаўчане вырабляюць вельмі даўно, як самі кажуць, варылі яшчэ на старым заводзе. Спее ён 90 сутак, пакрываецца спецыяльным палістатным пакрыццём (раней парафінам), што надае ўласцівыя толькі яму якасці. Сыр цалкам натуральны, без дабавак, мае ярка выражаны сырны смак. Майстары-сыраробы Алена Патроцына і Кацярына Чэркас непасрэдна прыкладаюць рукі да вырабу «Гройцера молодого», які вельмі запатрабаваны ў пакупнікоў як айчынных, так і замежных (сыр ідзе на эскспарт у Расію). Смак і якасць нашага сыру зноў ацэнены па заслугах.