Лукашэнка пра бульбу ў Беларусі: «Трэба дапамагчы братам-расіянам. І потым, гэта ж не дабрачыннасць»

Новости
Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і Расіі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.

«Вельмі шмат размоў. Асабліва пасля нарады ў Прэзідэнта Расіі, дзе ён там пажартаваў наконт бульбы. Але для нас гэта вельмі сур’ёзнае пытанне. У якім плане? Чаго-чаго, але бульбу мы вырошчваць умеем. Трэба вырасціць столькі, каб хапіла нам і Расіі», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба дапамагчы братам-расіянам. І потым, гэта ж не дабрачыннасць. Гэта і добрыя грошы, добрыя цэны», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены, што попыт на бульбу будзе, таксама ўлічваючы негатыўны ўплыў замаразкаў на пасевы ў суседзяў.

Аналагічныя даручэнні дадзены і адносна іншай агародніны: «Буракі, капуста, морква і цыбуля. Вынік – стабілізацыйныя фонды. Сёння думай пра тое, дзе будзеш захоўваць з запасам усю гэту плодаагароднінную прадукцыю». ■

Паводле матэрыялаў БелТА.