Беларусь і В’етнам у бліжэйшай перспектыве дапрацуюць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама То Ламам.
«У бліжэйшай перспектыве мы дапрацуем план нашых сумесных дзеянняў на бліжэйшыя тры і больш гадоў – «дарожную карту» па далейшым развіцці нашага супрацоўніцтва і падпішам яе ў ходзе чарговай сустрэчы на вышэйшым узроўні», – сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў То Ламу за грунтоўную і прадметную размову, яго нязменную падтрымку і абсалютную асабістую ўключанасць у работу па ўсебаковым развіцці беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва.
«Але на гэтым наша работа, вядома ж, не заканчваецца. Мы дамовіліся, што ўжо сёння адбудзецца каля дзесяці двухбаковых сустрэч на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні рэалізацыі ўсіх нашых дамоўленасцей», – дадаў Прэзідэнт Беларусі. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.