Лукашэнка ўручыў вымпелы «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» шасці гарадам

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў вымпелы «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» шасці гарадам – Кобрыну, Рэчыцы, Слоніму, Сянно, Слаўгараду і Смалявічам. Цырымонія адбылася 6 мая ў час урачыстага сходу, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў вымпелы шасці гарадам Беларусі, якія з’яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, перадаўшы іх мясцовым кіраўнікам.

Прэзідэнт адзначыў, што ўручэнне такіх сімвалаў стала яшчэ адной добрай традыцыяй сучаснай Беларусі. Такім чынам у грамадстве падтрымліваецца памяць не толькі пра тыя подзвігі, якія шырока вядомы, як, напрыклад, Брэсцкая крэпасць, Мінск, Магілёў, Смаленск, якія змагаліся, бітвы пад Масквой і Сталінградам, на Курскай дузе. Але і памяць пра тую ролю, што адыгралі невялікія гарады.


«Яны ваявалі і ўносілі немалую лепту ў гэту Перамогу. Больш за паўмільёна ў руху супраціўлення (як мы іх называем, партызанскіх атрадах) змагаліся ў Беларусі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Мы шанавалі, шануем і будзем шанаваць вялікі подзвіг нашага народа, каб ніколі больш на нашай зямлі гэта не здарылася. Ну а калі, не дай бог, (здарыцца. – Заўвага БелТА), мы ўсе станем, як яны, Брэсцкай крэпасцю на шляху любога агрэсара». ■


Паводле матэрыялаў БелТА.