Лукашэнка: «У цэлым паміж Усходам і Захадам не павінна быць якіхсьці перашкод для супрацоўніцтва»

Новости
Адбылася прэм’ера рэзананснага інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі для амерыканскага блогера Марыа Наўфала. Відэа апублікавана на платформе сацсеткі Х, а таксама на YouTube-канале БелТА.

Паўтарагадзіннае інтэрв’ю адбылося яшчэ ў чацвер, 27 лютага. Аляксандр Лукашэнка шчыра і адкрыта адказаў на многія пытанні, якія ў тым ліку датычыліся вельмі няпростай цяперашняй сітуацыі ў свеце, перспектыў завяршэння вайны ва Украіне, палітыкі новай адміністрацыі ЗША і асабіста Прэзідэнта Дональда Трампа. Расказаў кіраўнік беларускай дзяржавы і пра пазіцыі Расіі па шэрагу пытанняў, сваіх размовах з Уладзімірам Пуціным і маючым адбыцца візіце ў Маскву.

Прэзідэнт выказаў пазіцыю пра тое, што ў цэлым паміж Усходам і Захадам не павінна быць якіхсьці перашкод для супрацоўніцтва. Галоўны тэзіс Аляксандра Лукашэнкі – пра мір, неабходнасць як мага хутчэй спыніць любыя канфлікты і наладзіць паміж значнымі сусветнымі ігракамі нармальнае і давернае супрацоўніцтва. Ад гэтага, упэўнены ён, выйграюць усе бакі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.