Пенсіянераў у Беларусі падтрымлівалі і будуць падтрымліваць, яны павінны жыць нармальна. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы чыноўнікаў з дакладам пра ўдасканаленне сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
«Пенсіянеры. Мы ў гэтым годзе двойчы паднімалі пенсіі. 10 працэнтаў і 5 працэнтаў. Пенсіянеры ёсць пенсіянеры. Іх мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць. Яны павінны жыць нармальна», – падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама даручыў максімальна дэбюракратызаваць працэдуру звароту за пенсіяй. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на іншы бок пытання: сярод пенсіянераў многія хацелі б прадаўжаць працаваць.
«Ёсць адно пытанне, прыемнае, я сказаў бы, пытанне з боку пенсіянераў. З тых, хто пайшоў на пенсію, асобныя людзі хочуць працаваць. Пра гэта і прафсаюзы заяўляюць, і гэтак далей. Зразумела, для таго, каб людзі працавалі, павінны быць створаны нармальныя ўмовы. Ну і запатрабаванасць на рынку працы, як вядома, вельмі вялікая», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тыя, хто можа працаваць, яны самі прапануюць свае паслугі на рынку працы: «Што тут дрэннага? Калі чалавек жадае, трэба даць яму такую магчымасць працаваць». ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
Фота president.gov.by