Аляксандр Лукашэнка: «Дзверы Беларусі заўсёды застаюцца адчыненымі для гасцей»

Новости

Нягледзячы на ўсё большыя выклікі і пагрозы, дзверы Беларусі заўсёды застаюцца адчыненымі для гасцей. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 кастрычніка на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.

«Я шчыра віншую ўсіх вас з афіцыйным уступленнем на пасады кіраўнікоў дыпламатычных місій у Беларусі. Ад чыстага сэрца гавару вам усім: калі ласка ў Беларусь», – звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да паслоў.

Прэзідэнт выказаў надзею на тое, што ў дыпламатаў ужо была магчымасць пазнаёміцца з Мінскам і яго славутасцямі, пагутарыць з людзьмі і даведацца гісторыю беларускай дзяржавы. «Яна шматгранная, у ёй нямала гераічных старонак. І мы ёю па праву ганарымся. Ганарымся слаўнымі подзвігамі продкаў, працавітымі сучаснікамі, якія прадаўжаюць умацоўваць любімую краіну і выхоўваць дастойную змену», – заявіў беларускі лідар.

«Хутка вы самі пераканаецеся, наколькі беларусы гасцінныя і міралюбівыя. Нягледзячы на ўсё большыя пагрозы і выклі- кі, дзверы нашага дома заўсёды застаюцца адчыненымі, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Красамоўнае сведчанне – бязвізавы рэжым для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў, устаноўлены гэтым летам». ■

 

Паводле матэрыялаў БелТА.