Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні ў час мерапрыемства «Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам» са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці 2 верасня, расказаў, чаму для яго важныя такія сустрэчы.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для яго праведзенае мерапрыемства мела важнае значэнне. «Для мяне гэта сустрэча вельмі важная. Я вырашыў у бягучым годзе сустрэцца з прадстаўнікамі, студэнтамі нашых ВНУ, каб ім расказаць, каб у адкрытай размове яны адчулі, чым жыве краіна», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт растлумачыў, што яму як чалавеку, які надзелены вялікімі паўнамоцтвамі і прымае ключавыя рашэнні па развіцці Беларусі, таксама было важна атрымаць зваротную сувязь ад прадстаўнікоў студэнцтва, даведацца, якія настроі, імкненні ў гэтай катэгорыі беларускага грамадства. «Я адчуў, чым вы жывяце. А вы – будучыня. Значыць, я адчуў будучыню нашай краіны», – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
На заканчэнне сустрэчы Прэзідэнту ад усёй студэнцкай моладзі Віцебскай вобласці перадалі ў падарунак шахматы з масіву дуба ручной работы, якія сімвалізуюць гісторыю Прыдзвіння. Як было абяцана, яны зоймуць сваё месца ў Палацы Незалежнасці, дзе таксама захоўваюцца іншыя падарункі, перададзеныя кіраўніку беларускай дзяржавы замежнымі лідарамі, палітычнымі і грамадскімі дзеячамі, вядомымі людзьмі, працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый краіны. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.