Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю для тэлепраграмы «Вялікія нядзельныя весткі» на тэлеканале «Расія».
У якасці інтэрв’юера выступіў журналіст і вядучы грамадска-палітычнага ток-шоу «60 мінут», дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Яўген Папоў.
Інтэрв’ю з кіраўніком беларускай дзяржавы працягвалася каля дзвюх гадзін. Аляксандр Лукашэнка падрабязна, шчыра і адкрыта адказаў на пытанні журналіста, якія датычыліся шырокага спектра тэм, уключаючы беларуска-расійскае супрацоўніцтва, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
У прыватнасці, у якіх Аляксандр Лукашэнка расказаў пра «чырвоныя лініі» ў пытаннях абароны і бяспекі, умовы, пры якіх можа ісці размова пра тое, каб націснуць «чырвоную кнопку». Ён таксама пракаменціраваў увядзенне забароны на ўезд беларускіх легкавых аўтамабіляў у Літву і расказаў пра выбудоўванне саюзніцкіх адносін з Расіяй.
Размова ішла, у прыватнасці, пра меры па забеспячэнні бяспекі Беларусі і Расіі, а таксама ў цэлым Саюзнай дзяржавы, пра сітуацыю ва Украіне і шляхі вырашэння канфлікту, пра рэакцыю на паводзіны заходніх суседзяў і абстаноўку на граніцы. Абмяркоўваліся таксама асобныя аспекты ўнутранай палітыкі, асабістая роля Прэзідэнта ў развіцці краіны і яго планы на перспектыву.Сярод гарачых інфармацыйных тэм, па якіх Аляксандр Лукашэнка даў прадметныя падрабязныя адказы, – інцыдэнт з парушэннем украінскімі беспілотнікамі паветранай прасторы Беларусі, падзеі ў Курскай вобласці. Адказваючы на пытанні журналіста, кіраўнік дзяржавы таксама пракаменціраваў апошнія заявы Польшчы і Украіны.
«Размова была вельмі грунтоўнай і канкрэтнай, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з беларускім лідарам журналіст Яўген Папоў. – Пытанні, якія абмеркавалі: мяне цікавіла сітуацыя з беспілотнікамі, сітуацыя ў вашым, нашым прыграніччы, як усё гэта паўплывае на нашы адносіны, на далейшае развіццё падзей. Зразумела, вельмі цікава было пачуць бачанне Аляксандра Лукашэнкі наконт будучыні. Як нашых узаемаадносін у рамках Саюзнай дзяржавы, так і яго бачанне ў вырашэнні ўкраінскага канфлікту. Канкрэтныя адказы. Вельмі дзелавы падыход, узважаная пазіцыя». ■
Паводле матэрыялаў БелТА.