Браслаўчанін Уладзімір Прэткель атрымаў з рук Прэзідэнта медаль «За працоўныя заслугі»

Новости
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Сярод узнагароджаных наш зямляк, лаўрэат звання «Лепшы па прафесіі» – ляснічы Дубраўскага лясніцтва Уладзімір Прэткель.

Цырымонія праходзіла 1 жніўня ў Палацы Незалежнасці і была прысвечана 30-годдзю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Гэтую ўстанову стварылі літаральна ў першы месяц пасля першых выбараў у гісторыі суверэннай Беларусі. Цяпер тут працуе звыш 20 тысяч чалавек. У тым ліку прадстаўнікі сфер ЖКГ, будаўніцтва, культуры, гандлю і інш. Адзін з важных напрамкаў дзейнасці ўстановы – захаванне нацыянальнага багацця краіны, прыроды.

Наш зямляк Уладзімір Прэткель амаль усё жыццё прысвяціў служэнню лесу. Ён без перабольшвання ведае кожную сцяжынку Дубраўскага лясніцтва, да яго меркавання прыслухоўваюцца калегі і маладыя супрацоўнікі. Словам, гэтым спецыялістам у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» ганарацца.

Уладзімір Прэткель узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». ■

Алена НАБЕЕВА.