«Адна са значных крыніц папаўнення бюджэту». Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях тытунёвай галіны

Новости
Справа пра тытунь. Навошта Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па рабоце тытунёвай галіны.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, наколькі востра стаяла праблема вытворчасці і рэалізацыі такіх вырабаў у пачатку 2000-х. «Тады быў прыняты шэраг рашэнняў па падтрымцы тытунёвай галіны, якія далі магчымасць загрузіць выторчыя магутнасці і атрымаць адпаведныя даходы ў бюджэт», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У развіццё гэтага 6 гадоў таму быў рэалізаваны інвестыцыйны праект па стварэнні спецыялізаванай недзяржаўнай збытавой сеткі тытунёвых вырабаў і развіцці экспартных паставак. «Больш за тое, мы знайшлі магчымасці нівеліраваць наступствы санкцый і забяспечыць сябе сыравінай і матэрыяламі», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Як вынік, тытунёвая галіна па-ранейшаму застаецца адной са значных крыніц папаўнення бюджэту, па выніках 2023 года – Br2,5 млрд.

«Але гэта было ўчора. Сённяшнія тэндэнцыі не могуць не насцярожваць», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, ці сапраўды ёсць нейкія насцярожанасці або нехта нагнятае сітуацыю.

Прычыны існуючай сітуацыі, паводле слоў Прэзідэнта, могуць быць розныя, аднак неабходна выпрацаваць меры, каб, зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы і працоўных калектываў, максімальна захаваць аб’ёмы вытворчасці і экспарту.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адрасаваў прысутным шэраг канкрэтных пытанняў. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як у бягучых умовах працуе гродзенская фабрыка і іншыя вытворчасці тытунёвай галіны, якія ёсць магчымасці для эфектыўнай дзейнасці і развіцця, ці задзейнічаны ўсе рэзервы для рэзультатыўнай работы тытунёвай галіны ў цэлым. Асобна Прэзідэнт пацікавіўся, як ідуць справы з экспартнымі пастаўкамі і як складваецца сітуацыя на ўнутраным рынку. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.