Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання такіх адносін, а таксама трансфармацыю норм Дэкрэта ад 24 лістапада 2006 года нумар 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’- ях» у нормы законаў.
У прыватнасці, законам прадугледжваецца замацаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па забеспячэнні кантролю за выкананнем мер дзяржаўнай абароны дзяцей. Устанаўліваецца дакладны механізм адабрання дзіцяці па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў.
Дакументам даецца магчымасць перадачы жылых памяшканняў (долей у праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў лік выплаты аліментаў пры заключэнні пагаднення бацькамі. Акрамя таго, уводзіцца патрабаванне пра інфармаванне грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.
Паводле матэрыялаў БелТА.