Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму падтрымкі шматдзетных сямей, каб выключыць выпадкі злоўжывання з боку нядбайных бацькоў.
Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 13 чэрвеня, назначаючы Наталлю Паўлючэнка міністрам працы і сацыяльнай абароны.
«Не сакрэт, што ў нас многа сямей шматдзетных, каго наогул да рубля падпускаць нельга. І гэтыя грошы да дзяцей не даходзяць: іх прапіваюць або яшчэ неяк. Таму трэба выпрацаваць сістэму, каб, падтрымліваючы шматдзетных (а мы будзем іх падтрымліваць, гэта пытанне нумар адзін для нас, і па жыллі, і гэтак далей), устанавіць бар’ер і крытэрыі, як данесці грошы да дзяцей», – падкрэсліў Прэзідэнт.
«Нам трэба вельмі акуратна, не фармальна ставіцца да гэтых пытанняў. Каб грошы атрымлівалі тыя, каму яны прызначаны», – дадаў кіраўнік дзяржавы. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.