Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць нарошчваць супрацоўніцтва з Азербайджанам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 11 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджана Сагібай Гафаравай.
Гаворачы пра развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, Прэзідэнт падкрэсліў: «Перашкод ніякіх няма. Гандлёвы абарот у нас нядрэнны. Але ён не збалансаваны. Нам трэба больш купляць тавараў у Азербайджане». Гэтае пытанне, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, будзе адрэгулявана.
«Закрытых тэм няма. Мы гатовы ў гэтым напрамку працаваць. Я ўпэўнены, што нашы парламентарыі гэты працэс забяспечаць заканадаўча», – сказаў беларускі лідар. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.