Конкурсы, канцэрты і «Меч Брачыслава». Апублікавана праграма свята «Браслаўскія Зарніцы-2024»

Отдых
Праграма свята «Браслаўскія зарніцы»

• 31 мая (пятніца)
11.00 – 15.00 – гарадскі фестываль «Ставім лету лайк» (месца правядзення – вул. Стадыённая);
17.00 – 20.00 – свята дзіцячай творчасці «На крылах таленту» (месца правядзення – РЦК).
• 1 чэрвеня (субота)
13.30 – 17.00 – адкрыты конкурс харавых калектываў «Браслаўская харавая асамблея» (месца правядзення – РЦК);
17.00 – 17.30 – святочнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей свята ад гарадской плошчы да лесапарку «Леснічоўка»;
17.30 – 19.00 – святочны канцэрт-прывітанне ўдзельнікаў свята «Мы шчыра вітаем сяброў!»;
18.00 – 20.00 – творчая імправізацыя «Фестывальная»;
20.00 – 21.00 – канцэрт салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Влады (месца правядзення – лесапарк «Леснічоўка»);
19.30 – 22.00 – свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» (19.30 – адкрыццё і шэсце клубаў гістарычнай рэканструкцыі, 19.50 – здабыча «жывога агню», 20.00 – выступленне народнага гурта архаічных спеваў «Княжыч», 20.10 – тэатралізаваная пастаноўка калектыву гістарычнай і ролевай рэканструкцыі і настольных гульняў «Ростань», 20.20 – выступленні ваярскіх клубаў, 20. 50 – пастаноўка міфалагічнага тэатра «Ураборас»);
21.30 – 22.30 – музычны вечар з групай «Арацэя» (месца правядзення – гарадзішча «Замкавая гара»).

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, атракцыёны.
• 2 чэрвеня (нядзеля)
10.00 – 12.00 – выстава пляцовак клубаў гістарычнай рэканструкцыі (месца правядзення – гарадзішча «Замкавая гара»);
10.30 – адкрыццё фотавыставы «Браслаўскія зоры» (выставачная зала Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, вул. Савецкая, 117);
11.00 – 13.00 – творчы форум #МЫРАЗАМ з удзелам замежных калектываў (месца правядзення – РЦК);
12.00 – 15.30 – адкрыты конкурс народнага танца «Паазерскія тапаткі»;
12.00 – 14.00 – фолк-свята «Спявай з “Вярбой”»;
12.00 – 16.00 – прэзентацыя інтэрактыўных зон раённага агляду «Тут і зараз – толькі наша! Толькі лепшае!»;
15.30 – 16.00 – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу народнага танца «Паазерскія тапаткі». (Месца правядзення – лесапарк «Леснічоўка»).

На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя забаўляльныя лакацыі, выстава-продаж «Сувенірная крама», гасцінны дворык «Юшка па-браслаўску», выстава-продаж «Мясцовыя прысмакі». ■