Лукашэнка: «УНС – гэта палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках»

Новости
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладамі намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка Сакратарыята УНС Валерыя Міцкевіча.

У якасці галоўных пытанняў Галава дзяржавы абазначыў структуру і сістэму работы з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. «УНС – гэта нейкая палітычная ядзерная зброя, якая выкарыстоўваецца ў выключных выпадках, калі трэба будзе правесці пазачарговы сход. Гэта рашэнні толькі стратэгічнага характару – не агароджы і не дахі, нават не балконы. Але ў той жа час мы не можам ад людзей адмахвацца. Таму з дэлегатамі трэба ўстанавіць такую сувязь, каб, размаўляючы з імі, мы маглі давесці для вырашэння той ці іншы зварот нашых людзей», – звярнуў увагу беларускі лідар.


Удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці стала тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Трэба прызнаць, што на фоне паляпшэння статыстычных паказчыкаў па-ранейшаму не выкаранены негатыўныя тэндэнцыі ў гэтай сферы, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – У прыватнасці, пад выглядам прафілактычных форм кантролю – розных маніторынгаў і тэхнічных аглядаў – часам праводзяцца паўнацэнныя праверкі. Што такое паўнацэнная праверка, усе добра ведаюць – па змесце і па часе. Часам там сядзяць месяцамі, калі можна ўсё зрабіць за некалькі дзён. У цэлым па краіне вырысоўваецца лічба 300 тыс. такіх мерапрыемстваў у год (нібыта прафілактычных). Згадзіцеся, уражальная лічба».

Вынесены на нараду праект указа, які прадугледжвае карэкціроўку нарматыўных прававых актаў у дадзенай сферы, Прэзідэнт адправіў на дапрацоўку. Акцэнт робіцца на скарачэнні празмернай колькасці розных праверак і маніторынгаў, а таксама мерах для паляпшэння вынікаў дзейнасці прадпрыемстваў, а не пераважным прымяненні штрафных санкцый.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дапрацаваны праект указа ў выніку павінен быць выгадны для прадпрыемстваў, грамадства і перш за ўсё эканомікі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА