Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні ў структуры органаў дзяржбяспекі, запатрабаваў ад КДБ рашуча спыняць дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі краіны.
«Нашай дзяржаве вашымі рукамі і розумам трэба своечасова выкрываць розныя замашкі і негатыўныя тэндэнцыі ў адносінах да нашай дзяржавы. Трэба спыняць, прытым вельмі рашуча, дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Таксама беларускі лідар ставіць перад Камітэтам дзяржаўнай бяспекі задачу выяўляць факты карупцыйнай дзейнасці і магчымыя спробы крышавання ды аператыўна рэагаваць на іх.
«Такое скрытае мышкаванне накшталт крышавання, як гэта прынята ў іншых дзяржавах (мы часта на гэту тэму бачым фільмы па тэлебачанні і гэтак далей), – у нас гэтага быць не павінна. Крышаванне гэта, калі яно ёсць, яно будзе вельмі сур’ёзна ўдараць па нашых людзях. Вось гэта дзікая драбяза: «Я табе дапамагу, ты там мне чагосьці дасі. Ты – мне, я – табе», – гэтага быць у Беларусі не павінна», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым нагадаў, каб ведамства, займаючыся разведкай і контрразведкай, не забывала, што ёсць унутраныя праблемы, з якімі трэба весці барацьбу. «Я вельмі спадзяюся на чэкістаў, што, прынамсі, я буду своечасова інфармаваны па тых ці іншых пытаннях. А дзе трэба, вы і самі прымеце адпаведныя меры», – дадаў Прэзідэнт. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.