Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.