«Імёны Перамогі»: як юныя браслаўчане змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі

У барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Браслаўшчыне актыўна ўключылася моладзь. Пра некаторых з кагорты маладых і адважных мы раскажам у чарговым выпуску праекта «Імёны Перамогі».

Вольга МАКСІМОВІЧ

Піянерка Вольга Максімовіч была родам з в. Гердзюшы. Першае, што зрабіла Оля, калі прыйшлі нямецка-фашысцкія захопнікі, – разам са сваімі сябрамі схавала сцяг піянерскай дружыны Замошскай школы, у якой яна вучылася да вайны. Як і многія жыхары, дзяўчына дапамагала вайскоўцам, што трапілі ў акружэнне, прыносіла ім ежу, хавала іх у хаце сваёй бабулі. У 1942 годзе Вольга ўстанавіла сувязь з разведчыкамі партызанскай брыгады «За Радзіму». Неаднаразова накіроўвалася ў Браслаў, Даўгаўпілс за медыкаментамі, дастаўляла лістоўкі ў Шаркаўшчыну, Опсу, Слабодку і з дапамогай падпольшчыкаў распаўсюджвала іх сярод насельніцтва. У канцы верасня 1943 года піянерка з важным даручэннем накіравалася ў Слабодку, дзе размяшчаўся фашысцкі гарнізон. Збіраючыся ў шлях, яна ўзяла з сабой піянерскі гальштук. Выканаўшы заданне, Оля вярталася назад, але была схоплена. Немцы расстралялі юную разведчыцу ў прысутнасці мясцовых жыхароў. Яе імя занесена ў спісы ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлянят.

Валодзя РАМАНЧЫК

Гераічна загінуў сакратар камсамольскай арганізацыі партызанскай брыгады імя Жукава Валодзя Раманчык. Ён быў накіраваны на заданне разам з маладым партызанам Няверчыкам. Калі ж яны вярталіся ў атрад непадалёку ад в. Замошша, то іх нечакана акружылі паліцаі. Сілы былі няроўныя, але хлопцы не разгубіліся і знішчылі з дзясятак ворагаў. Апошні патрон Валодзя пакінуў для сябе… На другі дзень партызаны падабралі цела адважнага юнака і пахавалі з пашанай.

Фёдар ДЗЯРАБА

У 1942 годзе камсамолец Фёдар Дзяраба з в. Кірыліна з дапамогай брата Спірыдона стаў сувязным партызанскай брыгады «За Радзіму». У 1943 годзе хлопцу даручылі стварыць маладзёжную падпольную арганізацыю ў вёсцы Слабодка. Фёдар і чатыры яго надзейныя сябры здабывалі зброю для партызан. Часам слабадчаніну забаранялі прыходзіць у лес самому, тады ва ўмоўнае месца дасылалі іншых сувязных. Менавіта з ім на сустрэчу і спяшалася сувязная В. Максімовіч, а па вяртанні дадому яе схапілі і расстралялі.

З дапамогай Фёдара і яго памочнікаў была выратавана 14-гадовая падпольшчыца па мянушцы Стрэлка – Клава Шынкевіч, якую хацелі расстраляць фашысцкія акупанты. Адважнага юнака схапілі зімой 1944 года.

Федзя і яго брат Спірыдон Дзяраба, таксама злоўлены паліцаямі, былі расстраляны на гары Мілосці каля вёскі Слабодка.

Мікалай ЛАПУЗА

Падпольшчык з Браслава Мікалай Лапуза з пачатку партызанскага руху наладзіў сувязь з народнымі мсціўцамі, перапраўляў ім дэталі і батарэі да радыёпрыёмнікаў. Працаваў на радыёвузле Браслава і ведаў пра падзеі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Перад святам Вялікага Кастрычніка ў 1943 годзе ён уключыў перадачу з Масквы. На радыёвузел уварваліся раз’юшаныя фашысты і расстралялі дваццацігадовага юнака прама ў двары.

Клава ШЫНКЕВІЧ

Шмат слаўных баявых спраў было на рахунку 14-гадовай піянеркі Уклянскай школы Клавы Шынкевіч. Яна мела мянушку Стрэлка, уваходзіла ў склад дыверсійнай групы, якая ўзарвала 8 цягнікоў, знішчыла 5 чыгуначных і 12 шасэйных мастоў, узрывала машыны. Дзяўчына асабіста забіла 5 нямецкіх салдат і захапіла 2 кулямёты і аўтаматы. Не раз юная піянерка па заданні падпольшчыкаў пранікала ў варожыя гарнізоны Шаркаўшчыны, Глыбокага, прыносіла патрэбныя звесткі. Немцы доўга вялі на яе паляванне, у выніку ім удалося яе схапіць. У апошні момант перад расстрэлам яе выратавалі партызаны. Праз некаторы час К. Шынкевіч вярнулася да барацьбы. Пасля вайны Клаўдзія скончыла школу медыцынскіх сясцёр пры бальніцы імя Філатава, жыла ў Маскве, працавала ў дзіцячых садах і паліклініцы. Яе актыўная і плённая праца па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі адзначана Ганаровым знакам Савецкага камітэта ветэранаў вайны, Ганаровай граматай ЦК УЛКСМ, ёй быў уручаны медаль імя М. Ламаносава за паспяховую працу сярод савецкіх і замежных студэнтаў МДУ. ■

 

Праект вядзе Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago