Сёлета яшчэ ў сакавіку даволі высокая тэмпература паветра стала праграваць і падсушваць глебу, што паспрыяла ранняму выхаду трактароў на палеткі. Сяўба пачалася крыху загадзя, але капрызы прыроды (толькі на гэтым тыдні былі і цёплыя сонечныя дні да плюс 20 градусаў, і моцная, як летам, навальніца, дождж і снегапад) пакуль не даюць масава разгарнуць пасяўную кампанію. Зыходзячы з такіх абставін, аграрыі ўносяць карэктывы ў графік вясенне-палявых работ.
У Браслаўскім раёне на раніцу 4 красавіка з-за неспрыяльнага надвор’я палявыя работы былі прыпынены. Тым не менш, па інфармацыі райсельгасхарчу, на гэтую дату ўзарана 1 134 га, або 41,7 % глебы, падрыхтавалі яе да веснавой сяўбы 460 га.
Непасрэдна да сяўбы ўжо прыступілі 5 гаспадарак, якія разам паклалі насенне ў глебу на плошчы 370 га. Найбольш актыўна работы вядуцца ў «Агравідзах»: тут пачалі сяўбу раней за іншых і засеялі амаль 150 га, што складае 12 % ад плана.
Між тым добры старт узялі ў «Маяку», дзе засеялі 90 га, «Слабодцы-агра» – 49 га, «Друйскім» – 44 га і «Урбанах» – 38 га. Астатнія рыхтуюцца да выхаду на палеткі ў бліжэйшыя дні.
У «Слабодцы-агра» пачалі сеяць 29 сакавіка. За гэты час паспелі выканаць амаль 13 % ад плана. Паралельна, як і ў астатніх, ідзе ўзворванне (работа праведзена на плошчы 88 га, што складае 231,5 % ад плана) і падрыхтоўка глебы да сяўбы (88 га).
Даручылі пачаць гэты сезон аднаму з самых вопытных механізатараў – Юрыю Ветру. Ён працуе на энерганасычаным трактары з прычапным агрэгатам (сеялкай АПП-6) і закладае будучы ўраджай аўса. Калі прыехала да яго на поле, механізатар расказаў, што ўжо з нецярпеннем чакаў пачатку палявых работ, каб нарэшце выехаць з мехмайстэрні ды атрымаць добры заробак, бо ў сезон ён значна ўзрастае. ■
Вольга ПАТАПОВІЧ
В связи с весенней проверкой пожарных гидрантов у жителей г. Браслава снова начали возникать вопросы…
Девятого мая мы поинтересовались у браславчан, что они знают об этом дне и что для…
Са шчырай удзячнасцю за ратны подзвіг партызана, які набліжаў Перамогу, і самаадданую працу дзеля Радзімы…
Выявление и предупреждение фактов незаконного оборота алкогольной продукции – одно из важнейших направлений в деятельности…
Еще накануне Дня Победы спасатели Витебщины во главе с членом Совета Республики Национального собрания Республики…
Редакция получила ответ на критическую публикацию по поводу ненадлежащего качества ремонта дороги в д. Рубеж.…