Categories: Отдых

Славянскія традыцыі. Масленіцу на Браслаўшчыне адсвяткавалі ў новым фармаце

У мінулую нядзелю на Браслаўшчыне прайшлі масленічныя гулянні. Яны адбыліся ў аграгарадках Пагошча, Ахрэмаўцы і Друя.

Масленіца – адно з самых старажытных славянскіх свят. Лічыцца, што ім праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Гэтаму папярэднічаў Масленічны тыдзень, на працягу якога пяклі бліны. Таксама было прынята шырока гуляць, частавацца смачнымі стравамі і паліць пудзіла.

Сёлета свята народнага календара прайшло на Браслаўшчыне ў новым фармаце. Мерапрыемствы адбываліся адначасова ў трох аграгарадках. Калектывы раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы накіраваліся ў Пагошчу, Ахрэмаўцы і Друю, каб разам з мясцовымі культработнікамі падарыць у гэты дзень святочны настрой як мага большай колькасці людзей.

Сваю праграму ў Пагошчы паказаў народны тэатр гульні «Лёлі» РЦК. Да яго далучыўся народны ансамбль «На панадворку», культработнікі з Опсы, Пагошчы, Далёкіх і Богіна. Разам яны правялі відовішчнае мерапрыемства, багата насычанае народнымі традыцыямі, забавамі, выстаўкамі. Было весела і гучна!

У Друі гасцей свята забаўлялі артысты мясцовага Дома культуры, ансамбль народнай песні «Карагод» са Слабодкі, была гульнявая праграма для дзяцей і дарослых ад Друйскага клуба-бібліятэкі, выстаўкі мясцовых устаноў культуры і адукацыі. Госці маглі паспрабаваць не толькі аладкі з блінамі, але і юшку па адмысловым мясцовым рэцэпце.

У Ахрэмаўцах танцавалі пад песні фальклорнага ансамбля «Вярба» з Дрысвят, забаўляліся на пляцоўцы аўтаклуба, частаваліся блінамі ад аматарскага аб’- яднання «Иказненский родник», разглядалі выстаўкі раённага аб’яднання музеяў, ТЦСАН, набывалі сувеніры і разнастайную выпечку. Культработнікі Ахрэмаўскага ЦНК так змаглі захапіць усіх сваёй праграмай, гульнямі і жартамі, што абыякавых не было!


На свята ў Ахрэмаўцы прыехалі многія гараджане, а таксама госці з Латвіі. Як расказала кіраўнік экскурсійнай групы, дзякуючы бязвізу яны могуць наведваць Беларусь. На Масленіцу на Браслаўшчыну прыязджаюць другі год запар. «Увогуле, мы выбіраем свята народнага календара і накіроўваемся ў вашу краіну. У нас знікаюць такія мерапрыемствы, а мы хочам, каб дзеці іх ведалі. Едзем сем’- ямі. Вельмі падабаецца!» – адзначыла яна.


І, вядома ж, не абышлося без спальвання пудзіла. У кожным аграгарадку такім чынам развіталіся з зімой і адчынілі дзверы насустрач вясенняму абнаўленню! ■

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

21 час ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

21 час ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

21 час ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

23 часа ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

23 часа ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

23 часа ago