Лукашэнка падпісаў Указ аб устанаўленні юбілейнага медаля «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падпісаў Указ № 72, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 лютага падпісаў Указ № 75 аб устанаўленні юбілейнага медаля «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго. Юбілейным медалём будуць узнагароджваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Прэзідэнт Беларусі даручыў у бліжэйшы час навесці парадак у спартыўных клубах.

Перад спартыўнай галіной пастаўлена задача за першае паўгоддзе сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам і федэрацыямі ў кожным відзе спорту перагледзець сістэму падрыхтоўкі спартсменаў, удзяліўшы асаблівую ўвагу заняткам з дзецьмі і падлеткамі, падрыхтоўцы, кваліфікацыі трэнераў, крытэрыям адбору на розныя ступені спартыўнай кар’еры. ■

Па матэрыялах БелТА.