Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў сваю працу ў першы дзень датэрміновага галасавання – 20 лютага.
Найбуйнейшыя грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі краіны прынялі рашэнне сумесна забяспечыць назіранне за ходам галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя Саветы дэпутатаў.
З гэтай мэтай для каардынацыі працы назіральнікаў і аператыўнага інфармавання грамадскасці аб ходзе галасавання створаны Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у якім, пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання, збіраецца інфармацыя ад назіральнікаў.
З заўвагамі і прапановамі аб ходзе галасавання на выбарах жадаючыя могуць звярнуцца па тэлефоне 8 (017) 215-21-83 з 20 па 24 лютага з 12.00 да 19.00, а непасрэдна ў дзень выбараў, 25 лютага, – з 8.00 да 20.00.
– Мы гатовы да гэтай працы. У краіне акрэдытаваны ўжо звыш 37 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, з іх звыш 30 тыс. – гэта непасрэдна ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Створана сістэма ўзаемадзеяння наглядальнікаў на раённым і абласным узроўнях. Яны гатовы прадастаўляць у наш Цэнтр грамадскага назірання аператыўную інфармацыю з месцаў аб ходзе галасавання, – паведаміў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў. ■
Па інфармацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі