Беларуская якасць – гэта надоўга, а не на адзін год. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 лютага на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што бягучы год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці. «Гэта надоўга, не толькі адзін год», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі цяпер развіццю ды мадэрнізацыі вытворчасцей удзяляюць асаблівую ўвагу. Тым больш айчынная прадукцыя вельмі запатрабавана на суседніх рынках дзякуючы сваёй якасці. «Мы цяпер хочам яшчэ больш «закруціць» якасць. Чаму – якасці беларускай хочуць, – адзначыў Прэзідэнт. – І ў Расіі людзі прывыклі да беларускага – гэта было наша агульнае, савецкае. Цяпер мы яго давялі да прыстойнага ўзроўню. Якасць мы падцягнем. Таму майце на ўвазе, у нас тэхніка будзе яшчэ больш якасная».
Пры гэтым Беларусь гатова не проста пастаўляць тэхніку, але і ствараць на месцах сэрвісныя цэнтры для яе абслугоўвання. Такі вопыт назапашаны ўжо даўно.
«Было б здорава. Калі ёсць сэрвіс, фермеры зусім па-іншаму ставяцца, – адзначыў Шаўкат Мірзіёеў. – У нас з 10 трактароў 5 – з Беларусі».
Прэзідэнт Узбекістана даручыў сваёй дэлегацыі ўзяць гэтыя пытанні на асаблівы кантроль. «З 10, карацей кажучы, павінна быць 7», – дадаў Аляксандр Лукашэнка. ■
Па матэрыялах БелТА