Лукашэнка падпісаў Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці

Новости
Кодэксам прадастаўлена права абласным, Мінскаму гарадскому выканкамам на прыняцце рашэнняў па размяшчэнні на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска аб’ектаў з адступленнем ад зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыі пры ўмове выканання ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў і абмежаванняў.

Спрошчаны працэс будаўніцтва для розных катэгорый аб’ектаў. У прыватнасці, вызначаны выпадкі, калі распрацоўка праектнай дакументацыі не з’яўляецца абавязковай ці ажыццяўляецца ў скарочаным аб’ёме, аптымізаваны парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў, уведзены паведамляльны прынцып у дачыненні да правядзення будаўніча-мантажных работ. Рэгламентаваны пытанні прыпынення будаўніцтва аб’ектаў і прыняцця рашэнняў аб іх кансервацыі. Замацавана магчымасць добраахвотнага страхавання пры ажыццяўленні архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці. Прадугледжваецца фарміраванне адзінага інфармацыйнага асяроддзя ў будаўнічай галіне, у тым ліку вядзенне горадабудаўнічага кадастру ў электроннай форме. ■

Паводле матэрыялаў БелТА