Шасцёра службовых асоб з Віцебшчыны ўдастоены медалёў «За бездакорную службу». У іх ліку – старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў і дэпутат аблсавета Ніна Пучынская.
Уручаючы высокія ўзнагароды, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што дзяржаўная служба патрабуе самаадданасці, патрыятызму і вернасці сваёй Радзіме. «Вы – сярод першых грамадзянскіх асоб, што адзначаны такой высокай узнагародай. Гэта вельмі пачэсна, але і накладае асаблівую адказнасць», – падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Віншуем з узнагародай! ■