Саюз Беларусі і Расіі – не закрыты клуб. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім прывітанні ўдзельнікам X Форуму рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
«Мы не аб’ядноўваемся супраць каго б там ні было. Скажу больш: беларусы і расіяне зацікаўлены ў тым, каб увесь Еўразійскі рэгіён развіваўся як адзінае цэлае. Каб усе нашы суседзі былі эканамічна паспяховымі. Гэта найважнейшыя ўмовы не толькі росту дабрабыту кантынента, але і міру на нашай агульнай зямлі», – падкрэсліў беларускі лідар.
«А калі і заходнееўрапейскія партнёры раптам вырашаць падтрымліваць прынцып Усеагульнай эканамічнай раўнавагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, то мы не супраць сумесных аналагічных мерапрыемстваў. Усё роўна яны прыйдуць да нас», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Форум рэгіёнаў ён назваў перспектыўнай ініцыятывай, якая цалкам можа выйсці за межы Беларусі і Расіі: «Мы будзем рады бачыць, у тым ліку і на гэтым мерапрыемстве, як мага больш людзей добрай волі, гатовых да мірнага стварэння, а не дамініравання».
«Наперадзе нас чакае вялікая праца. Трэба трымацца адзін аднаго, быць як мага бліжэй – іншай альтэрнатывы для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашых дзяржаў няма», – сказаў Прэзідэнт. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.