Памяць пра подзвіг пакалення пераможцаў скрозь час выступае вялікай аб’яднаўчай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, якія не ведалі жахаў вайны і нягод пасляваеннага аднаўлення. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас віншавання суайчыннікаў з Днём Перамогі.
«Гэтае свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціву нацызму ў любых яго абліччах», – гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Галавы дзяржавы, праўда перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і росквіт роднай зямлі. «Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб ніхто і ніколі не змог нас зламаць і знішчыць», – дадаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, паламаў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна стане апошняй.
«Мы памятаем кожнага, хто загінуў у тыя гады, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячныя тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць пра бессмяротны подзвіг, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай беларускай сям’і». ■
Паводле матэрыялаў БелТА