Чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у калектывах Браслаўшчыны. Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Вячаславам Грышчанкам сустрэлася з калектывам торфабрыкетнага завода.
Асноўнай тэмай размовы стала Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Падрабязна пра яго ключавыя аспекты прысутным расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Каладынская.
В. Грышчанка ў сваю чаргу падкрэсліў, што моц народа ў адзінстве, нам трэба ісці сваім шляхам, не дапускаць правакацый і берагчы мір.
Планамі па добраўпарадкаванні райцэнтра і раёна ў цэлым падзяліўся намеснік дырэктара КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Кірыл Каштальян. Пра фінансавыя аспекты работы эканомікі раёна і выкананне сацыяльнаэканамічных паказчыкаў расказала намеснік старшыні райвыканкама Алена Бабінская.
Таксама, карыстаючыся момантам, старшыня райвыканкама прапанаваў удзельнікам мерапрыемства адкрытую размову. Ён не раз падкрэсліў, што гатовы вырашаць праблемы браслаўчан, стараецца не прапускаць ніводную з іх. На гэтым фоне В. Грышчанка паведаміў прысутным, што хутка пачнецца рамонт участка рэспубліканскай дарогі ў Ахрэмаўцах, дзе, напэўна, апошніх 15 год прасядае дарожнае палатно. Яго латаюць 2 разы на год, а выніку няма, толькі час і грошы лятуць на вецер. Цяпер вырашана зрабіць капітальны рамонт участка і рашыць пытанне на гады. Для правядзення работ тут часова зменіцца рух і транспарт будзе ехаць па населеным пункце. Ён папрасіў мясцовых жыхароў пацярпець часовыя нязручнасці, бо іншага выйсця няма.
Паведаміў кіраўнік раёна і яшчэ адну навіну: у гэтым годзе ў аграгарадку пачынаецца добраўпарадкаванне месца ля вадаёма, дзе любяць адпачываць ахрэмаўчане і турысты. А ў наступным тут з’явіцца і выратавальны пост. ■