Браслаўчане далучыліся да міжнароднай прыродаахоўнай акцыі «Марш паркаў»

Новости
Браслаўчане далучыліся да міжнароднай прыродаахоўнай акцыі «Марш паркаў» пад дэвізам «Аднаўленне прыродных экасістэм – росквіт Зямлі!».

Работнікі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» правялі экалагічнае мерапрыемства з вучнямі Ахрэмаўскай школы прама ў цэнтры парку «Бяльмонт». Дзеці праз гульнявую форму даведаліся пра важнасць беражлівых адносін да навакольнага свету, неабходнасць сумеснага ўдзелу ў праблемах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, пра расліны і жывёл нацыянальнага парка, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і намалявалі экалагічныя плакаты.

Завяршылася мерапрыемства пасадкай дэкаратыўных кустоў і туй на тэрыторыі школы. Тэматычны майстар-клас для падрастаючага пакалення правёў генеральны дырэктар Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» Міхаіл Чычко. А далей навучэнцы пад наглядам работнікаў прыродаахоўнай установы самастойна высадзілі маладыя саджанцы на прышкольным двары. ■