Указ Прэзідэнта: у Беларусі змяняецца назва дзяржаўнага свята

Новости
Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў Указ № 105, якім карэкціруецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Згодна з дакументам, назва дзяржаўнага свята зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая».

Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА