Categories: Люди

У добрага настаўніка – добрыя вучні. Леаніду Стрыновічу прысвоена званне «Лепшы па прафесіі»

Неяк вучоныя ў Англіі задаліся пытаннем, адкуль вынікае паспяховасць людзей, і параўналі асоб, якія шмат чаго дасягнулі. Аказалася, многія вучыліся ў адной мясцовасці і ў іх была адна першая настаўніца. Яна задала сваім вучням старт – такім і павінен быць педагог, упэўнены настаўнік тэхнічнай працы Опсаўскай СШ Леанід Стрыновіч, які 27 гадоў таму назад прыйшоў працаваць у адукацыю і на працягу гэтага часу імкнецца добра рабіць сваю справу.

Пасля службы ў арміі малады настаўнік працоўнага навучання і чарчэння пачаў сваю прафесійную дзейнасць на Браслаўшчыне: спачатку вучыў дзяцей у Кансталінскай школе, затым – у Пеліканскай БШ. Гэтыя ўстановы адукацыі былі малакамплектныя, колькасць гадзін невялікая, і педагогу даводзілася выкладаць адразу некалькі прадметаў. Каб рабіць гэта прафесійна, Л. Стрыновіч зноў падаўся ў студэнцкія шэрагі і завочна скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка.

Майстравіты настаўнік, які цяпер працуе ў Опсаўскай СШ, можа сам вырабіць практычна ўсё, справа толькі ў часе і наяўнасці матэрыялаў. Напрыклад, дома пабудаваў лазню, гараж, пакоі ўпрыгожваюць дробныя дэкаратыўныя прадметы і зручная самаробная мэбля – словам, відавочная сувязь працоўнага навучання з жыццём. Далучыць яшчэ ўменне знаходзіць падыход да дзяцей, імкненне дапамагчы ў любую хвіліну – і становіцца зразумела, чаму навучэнцы Л. Стрыновіча з інтарэсам вывучаюць прадмет, наведваюць факультатыў «Дамашняя майстэрня», дэманструюць выдатныя вынікі падчас алімпіяд і разнастайных творчых конкурсаў. Адзін з іх – «ТэхнаЁлка» – асабліва памятны для педагога: пано «Металічны Бык» яго вучня Дзмітрыя Чарвінскага выйшла ў фінал на рэспубліканскім узроўні і было адзначана дыпломам Міністэрства адукацыі І ступені. Ужо некалькі гадоў запар выхаванцы Леаніда Стрыновіча ўваходзяць і ў лік пераможцаў абласнога этапа алімпіяды па тэхнічнай працы. Настаўнік лічыць, што такія выпрабаванні вельмі важныя для дзяцей, бо спаборніцтва – гэта моцны стымул для развіцця, тым больш што ў працэсе падрыхтоўкі замацоўваюцца не толькі практычныя навыкі, а і тэарэтычныя веды. Ім, дарэчы, Леанід Валяр’янавіч таксама ўдзяляе значную ўвагу, нездарма па ініцыятыве Нацыянальнага інстытута адукацыі яму прапанавалі прыняць удзел у экспертызе падручніка па тэхнічнай працы для 9-га класа.

Дзейнасць Л. Стрыновіча не абмяжоўваецца сценамі школы: ён пераможца раённага і ўдзельнік абласнога этапаў конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2020», кіраўнік метадычнага аб’яднання і не цураецца грамадскага жыцця. І ганаровае званне «Лепшы па прафесіі» – яскравая адзнака яго плённай працы. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

15 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

18 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

19 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

20 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

20 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

20 часов ago