Categories: Новости

Лукашэнка: для ІП трэба яшчэ раз растлумачыць, якім шляхам мы будзем рухаць іх да цывілізаванага гандлю

Індывідуальным прадпрымальнікам трэба яшчэ раз растлумачыць новыя правілы работы і якім шляхам яны павінны рухацца да цывілізаванага гандлю або вытворчасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на адной з нядаўніх нарад.

Нагадаем, з гэтага года яны павінны працаваць па новых правілах. Але, мабыць, не ўсе да канца разумеюць, чаму і як змяніліся ўмовы працы. Таму Прэзідэнт даручыў чыноўнікам пагутарыць з прадпрымальнікамі і яшчэ раз усё падрабязна растлумачыць. Гэту работу кіраўнік дзяржавы лічыць адным з самых актуальных пытанняў бягучага парадку дня.

Паводле яго меркавання, у Беларусі прыйшло разуменне, што такі від дзейнасці, як ІП, – гэта нейкае патрабаванне часу, калі людзі вымушаныя былі весці бізнес, гандляваць такім чынам. І ў іншых краінах падобныя формы прадпрымальніцтва не развітыя.

Надышоў перыяд, калі ў працы ІП спатрэбіліся змены, перакананы Аляксандр Лукашэнка. «Мы прынялі рашэнне, што ІП павінны падняцца на ўзровень вышэй і, як усе фізічныя або юрыдычныя асобы, плаціць падатак», – заявіў ён.

Пры гэтым застаецца такая катэгорыя, як рамеснікі – людзі, якія робяць сваімі рукамі нешта выключнае. І яны маюць права прадаваць свае тавары па той цане, па якой змогуць прадаць, заўважыў Прэзідэнт. «Гэта ўнікальныя людзі, якіх мы павінны падтрымаць. А ўсе астатнія павінны плаціць падаткі як належыць», – сказаў беларускі лідар.

«І на працягу гэтага года, яшчэ некалькі месяцаў мы гэта прывядзём у адпаведнасць. Нікога не крыўдзячы. Тое, што ты зарабіў на сёння, у цябе ніхто не адбярэ, калі, вядома, не парушаў закон», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На гэтым фоне ён даручыў яшчэ раз сустрэцца з прадпрымальніцкай супольнасцю і перагаварыць. «Трэба па-цывілізаванаму, па-чалавечы з імі абысціся. Трэба ім проста растлумачыць, якім шляхам мы будзем рухаць іх да цывілізаванага гандлю ці вытворчасці», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. ■

Па матэрыялах БелТА

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago