Categories: Отдых

У Віцебску працуе персанальная выстава жывапісу ксяндза з Друі

Днямі ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылася знакавая падзея – адкрыццё персанальнай выставы «Птушыны вянок» пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксяндза Сяргея Сурыновіча.

На імпрэзу прыйшлі вядомыя віцебскія мастацтвазнаўцы, мастакі, літаратары, прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі, мясцовай улады, творчай інтэлігенцыі, прыехалі вернікі з Браслаўскага раёна. Як заўважыў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын, выстава дорыць жыхарам абласнога цэнтра летняе цяпло ў снежаньскую сцюжу, яна будзе даволі карыснай і пазнавальнай для дарослых і дзяцей.

Экспазіцыю склаў 31 мастацкі твор, выкананы ў тэхніцы алею на палатне. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава Міхась Цыбульскі падкрэсліў, што, нягледзячы на адсутнасць спецыяльнай прафесійнай мастацкай адукацыі, ксёндз Сяргей мае індывідуальны аўтарскі стыль, творчую манеру, якая раскрываецца ў дэталях, і гэта зрабіла выставу цэльнай і непаўторнай.

Асабіста мяне ўразіў абраны мастаком буйны план птушак як жывых істот, што насяляюць краявіды Браслаўскага Паазер’я. Чапля, пугач, верабей, арол-маркут, вялікі арлец, лебедзі… Колькі сярод іх вядомых і мала вядомых, нават вельмі рэдкіх відаў птушак, некаторыя з іх сустракаюцца выключна на поўначы Беларусі, занесены ў Чырвоную кнігу.

Сапраўды, захапленне выяўленчым мастацтвам патрабуе ад святара грунтоўнай даследчай працы ў галіне арніталогіі, і гэта істотна дапаўняе яго асобу як глыбокага творцу, які бясконца шукае сябе ў рэаліях Божага свету.

Адметна, што Сяргей Сурыновіч прадставіў на гэтай выставе толькі частку сваіх апошніх прац, зробленых менавіта ў 2022-м годзе.

Выстава «Птушыны вянок» стала вынікам вяртання ксяндза Сурыновіча да жывапісу пасля працяглага перапынку. І назва экспазіцыі гучыць быццам «Вяночак да Божай Міласэрнасці», якая заклікае нас больш ашчадна ставіцца да створанага Богам свету.

Наведаць выставу можна да 26 лютага 2023 года. ■

Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, г. Віцебск

admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

52 минуты ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 час ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 час ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

2 часа ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

2 часа ago