Categories: Люди

Малады спецыяліст з ААТ «Друйскі»: «Сядзець склаўшы рукі няма часу»

Аляксандр Глод – малады спецыяліст, які сваёй руплівай працай ужо заслужыў гонар разам са сваімі старэйшымі калегамі ў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўзняцца на раённую сцэну, каб атрымаць першую ў сваім жыцці ўзнагароду, звязаную з прафесійнай дзейнасцю.

Аляксандр скончыў БДАТУ, дзе атрымаў спецыяльнасць інжынера-энергетыка, і быў размеркаваны на працу ў ААТ «Друйскі». Хлопец хутка ўнік у рабочы працэс, навучыўся рамантаваць неабходныя сельгасагрэгаты. Сам ён родам з Браслава, тут жыве яго сям’я, але, безумоўна, ездзіць на працу штодзень з горада займае шмат часу, ды і, як лічыць Аляксандр, не мае сэнсу, бо ў Друі ў яго ёсць пакой у інтэрнаце.

– Думаю, з гаспадаркай мне пашанцавала, бо тут добры дырэктар, ёсць жыллё, нямала працуе маладых спецыялістаў, з якімі ўжо пасябраваў, ды і заробак нядрэнны. У інтэрнаце створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання: утульны пакой для мяне аднаго, душавая, агульная кухня з плітой і халадзільнікам, – кажа А. Глод. – Што ж датычыцца маёй работы, то трэба сказаць, сядзець склаўшы рукі няма часу: наладжваю і рамантую ўсё, што мае дачыненне да электрыкі. Я абслугоўваю абсалютна ўсе аб’екты на тэрыторыі гаспадаркі, а гэта кантора, сушыльны комплекс, склады, шматлікія фермы і інш. Яшчэ адна частка работы – дакументацыя.

Між тым працу Аляксандр сумяшчае са службай у войску ў рэзерве. Ён атрымаў такую магчымасць пасля заканчэння ВНУ сельгаснакіраванасці і хадатайства ад гаспадаркі, дзе працуе.

– Я ніколі не быў супраць службы ў войску, але не вельмі хацелася мне адразу пасля вучобы абуваць салдацкія боты: здавалася, што за паўтара года забудуся, чаму навучыўся, калі не замацую на практыцы. Цяпер жа, паспрабаваўшы служыць у рэзерве, задаволены, што магу развівацца ў прафесіянальным накірунку, набываць вопыт і адначасова аддаць свой доўг Радзіме, – падкрэслівае малады спецыяліст.

Старэйшыя калегі станоўча характарызуюць Аляксандра, расказваюць, што ён не лянуецца, стараецца і хутка ўнікае ў тонкасці работы, а таксама ніколі не адмаўляе ў дапамозе. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago