Categories: Новости

Лукашэнка — аграрыям: санкцыі для нас — час каласальных магчымасцей

Дабрабыт дзяржавы і яе харчовая бяспека знаходзяцца ў руках працаўнікоў АПК. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу.

«Дарагія сябры, паважаныя працаўнікі! Дазвольце павіншаваць вас з прафесійным, сапраўды ўсенародным святам. Святам працавітых і самаадданых – сапраўдных гаспадароў нашай шчодрай, хлебасольнай беларускай зямлі. Вы захавальнікі традыцый, якія зарадзіліся на гэтай зямлі тысячы і тысячы гадоў таму. І мы, беларусы, добра ведаем, што перш за ўсё сялянскай працай стваралася ўся наша шматвяковая гісторыя – з маёнткамі і палацамі, родамі найбагацейшымі. Развіццё роднага краю заўсёды трымалася на плячах тых, хто апрацоўваў зямлю, сеяў, араў, збіраў ураджай і выпякаў хлеб», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння, заўважыў Прэзідэнт, нічога не змянілася. «Так, свет знаходзіцца на піку тэхналагічнага, лічбавага прагрэсу, і няма межаў інавацыйнаму развіццю. Але толькі пры адной умове: калі людзі будуць сытыя і апранутыя. Кожны беларус разумее, што дабрабыт дзяржавы, наша харчовая бяспека знаходзяцца ў вашых руках. Руках механізатараў і аграномаў, жывёлаводаў, ветэрынараў, хлебапёкаў, сыраробаў, навукоўцаў – усіх, хто заняты ў аграпрамысловым комплексе», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ад імя ўсяго народа і сябе асабіста падзякаваў і тым, хто прыходзіць на дапамогу сялу: машынабудаўнікам, хімікам, транспартнікам, біятэхнолагам, будаўнікам, вайскоўцам, супрацоўнікам МНС і праваахоўных органаў.

«Вялікі дзякуй за працу. Перш за ўсё – за рэкордны ўраджай, які мы сабралі сёлета. Намалочана больш за 10,5 млн тон збожжа. Гэта амаль на паўтара мільёна больш за леташні ўзровень», – звярнуў увагу беларускі лідар. ■

Па матэрыялах БелТА

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

9 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

17 часов ago