Categories: Новости

Абласны злёт «сярэбраных» валанцёраў правялі ў Браславе

У Беларусі сярод шматлікіх карысных ініцыятыў асабліва вылучаецца валанцёрскі рух. Прычым шэрагі тых, хто бескарысліва дапамагае іншым, папаўняюць і людзі старэйшага пакалення, якія ўжо выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю. Віцебшчына ў лідарах па іх колькасці, сутнасць жа дабрачыннай дзейнасці прадставілі на абласным злёце «сярэбраных» валанцёраў, які прайшоў у Браславе.

На маштабнае мерапрыемства пад назвай «Твары дабро» сабраліся прадстаўнікі валанцёрскіх груп, арганізаваных пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага, Міёрскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Докшыцкага раёнаў.

Ужо ў фае мясцовага цэнтра культуры, дзе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, можна было пазнаёміцца з практычнымі вынікамі работы добраахвотнікаў «сярэбранага» ўзросту. Удзельнікі і шматлікія госці злёту з цікавасцю разглядалі насычаныя і разнастайныя выстаўкі-прэзентацыі. Адмысловыя вырабы ды інфармацыйныя стэнды давалі яскравае ўяўленне пра накірункі дзейнасці сталых валанцёраў, якія, навучыўшыся новаму, шчодра перадаюць свае ўменні іншым.

Кола іх інтарэсаў надзвычай шырокае: рукадзелле, турпаслугі, скандынаўская хадзьба, танцы, прафілактыка дэменцыі, развядзенне кветак і г. д. – усё, зразумела, ахапіць немагчыма. Дарэчы, гаспадары кожнай пляцоўкі ахвотна дзяліліся напрацоўкамі з усімі жадаючымі.

Прадоўжылася работа абласнога злёту дэманстрацыяй відэаролікаў: групы добраахвотных памочнікаў дэталёва прадставілі свой вопыт работы, расказалі пра найбольш паспяховыя праекты. Перад гледачамі прамільгнуў сапраўдны калейдаскоп добрых і карысных спраў. Пакарылі прысутных у зале і выдатныя творчыя выступленні, падрыхтаваныя сталымі валанцёрамі. Нездарма начальнік упраўлення райвыканкама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Галіна Караткова, вітаючы прысутных, назвала мерапрыемства святам таленту і душы.

Узнёслы настрой падтрымалі вакальнымі і танцавальнымі нумарамі артысты РЦК, а ўрачыстасці дадала цырымонія ўзнагароджання: дырэктар ТЦСАН Браслаўскага раёна Вікторыя Атрашкевіч, падзякаваўшы ўдзельнікам злёту за высакародную дзейнасць, уручыла самым актыўным з іх дыпломы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і каштоўныя падарункі.

Вікторыя ДЗЕМІДОВІЧ, валанцёр клуба «Неабыякавыя суседзі», Глыбоцкі раён:

– Гэтая справа – валанцёрства – вельмі карысная і высакародная. Ды і самім жа прыемна людзям рабіць дабро, прыносіць радасць. Бывае, што часу нямала даводзіцца затраціць, але ж зусім не шкада. Лічу, што арганізавана ўсё правільна, трэба і далей працягваць такую работу. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago