Categories: Новости

Лукашэнка правёў нараду па пытаннях фарміравання УНС і правядзення выбараў

Пытанні фарміравання Усебеларускага народнага сходу і змянення выбарчага заканадаўства сталі тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў лютым бягучага года адбыўся рэферэндум, дзе народ вызначыў шляхі далейшага развіцця Беларусі. «Для нас з вамі гэтыя рашэнні рэферэндуму – фундаментальныя, стратэгічныя напрамкі, па якіх неабходна працаваць, – падкрэсліў ён. – Вырашэнне пастаўленых задач патрабуе пабудовы належнай прававой асновы».

У першую чаргу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба вызначыць парадак фарміравання і дзейнасці новага органа ўлады – Усебеларускага народнага сходу, скарэкціраваць выбарчае заканадаўства. Адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваны, аднак асобныя іх палажэнні патрабуюць абмеркавання. Што датычыцца законапраекта аб УНС, то яго неабходна прыняць не пазней за сакавік 2023 года. «Часу, як бачыце, на разварушванне практычна няма», – звярнуў увагу Галава дзяржавы.

«УНС павінен аб’яднаць дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў і слаёў насельніцтва, прадстаўнікоў улады і нашага грамадства. Разам, талакой можна пераадолець любыя перашкоды, знайсці выйсце з самай складанай сітуацыі, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Сход – апора і для народа, і для ўлады. Важна, каб непасрэдна людзі прымалі рашэнні, на якія потым будуць абапірацца і дзяржаўныя органы. Нам лягчэй будзе працаваць, калі гэта талака (1,2 тыс., або колькі вы прапануеце чалавек), збяруцца прадстаўнікі адтуль, знізу, якія бачаць цэны ў магазінах, гайкі круцяць і хлеб высяваюць, і прымуць рашэнне, у якім напрамку рухацца».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што дэлегаты УНС працуюць на грамадскіх пачатках, яны не задзейнічаны на пастаяннай аснове, як на асноўнай працы. «Таму не трэба крычаць, што мы тут вялікія грошы будзем траціць на УНС», – заўважыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ва УНС павінны быць не толькі паўнамоцтвы, вызначаныя Канстытуцыяй, а і іншыя, і Асноўны закон гэта дазваляе. «Але гэта не значыць, што мы там павінны пашырацца і Усебеларускі народны сход будзе не толькі перасякаць нейкія паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента, судовай улады, але, яшчэ горш, будзе перашкаджаць ім працаваць. Гэтага быць не павінна. УНС павінен займацца сваімі пытаннямі – тымі, якія не будуць уваходзіць у кампетэнцыю іншых органаў улады», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. ■

Па матэрыялах БелТА

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago