Уладзіслаў Шастак першым сярод маладых механізатараў Браслаўскага раёна намалаціў тысячу тон зерня

Чарговая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання камбайнера-«тысячніка» прайшла ў мінулую пятніцу зноў жа ў «Маяку Браслаўскім». Дарэчы, у гэтай гаспадарцы ўжо 5 камбайнераў і 7 вадзіцеляў перасягнулі тысячны рубеж. Сярод вопытных прафесіяналаў вылучаецца малады механізатар Уладзіслаў Шастак, які на сваім камбайне таксама намалаціў тысячу тон збожжа, дарэчы, першую за сезон у сваім жыцці. Павіншаваць яго на поле прыехаў галава раёна Вячаслаў Грышчанка, старшыня сельгаскааператыва Рамуальд Шукель і лідары раённых грамадскіх аб’яднанняў.

Наогул Уладзіслаў працягвае дынастыю хлебаробаў: яго бацька Станіслаў Шастак усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы, таксама шмат сезонаў правёў за рулём камбайна. Сёння ўжо 4 гады запар вырошчвае і ўбірае хлеб яго сын. Маладому камбайнеру ў першы год кіраўніцтва даручыла старэнькую тэхніку, але механізатар добра паказаў сябе: быў выдатным вадзіцелем і слесарам. Таму ў наступным сезоне ён ужо ездзіў на больш «свежым» камбайне.

У гарачы сезон Уладзіслаў амаль не бывае дома. Цэлы дзень – з самага ранку да позняга вечара – ён праводзіць у кабіне свайго камбайна і, хоць дома яго чакае маладая жонка, не спяшаецца пакінуць рабочае месца: разумее, што ўбраць ураджай трэба як мага хутчэй, адпачыць можна будзе пасля важных сезонных работ.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання маладога механізатара старшыня райвыканкама адзначыў, што рады паціснуць руку 25-гадоваму камбайнеру, які на адным узроўні з больш вопытнымі калегамі спраўляецца з пастаўленай задачай. «Некаторыя маладыя людзі твайго ўзросту гадзінамі праводзяць час у гаджэтах і нават не маюць уяўлення, адкуль бярэцца хлеб, а ты, Уладзіслаў, сам прыкладаеш руку да гэтай вялікай справы – вырошчвання і ўборкі ўраджаю. Я думаю, што твае бацькі ганарацца табой, а гэта вельмі важна для любога чалавека», – акцэнтаваў увагу В. Грышчанка.

Рамуальд Шукель крыху расказаў пра працоўныя заслугі маладога перадавіка, падкрэсліў, што Уладзіслаў заўсёды выконвае даручаную яму работу якасна, акуратна і, што немалаважна, хутка. Ён заўсёды прыветлівы, дысцыплінаваны і ніколі не скардзіцца на цяжкасці ў рабоце. Мець з ім справу – адно задавальненне.

Дыплом і падарунак У. Шастак атрымаў і ад райкама БРСМ. Старшыня маладзёжнай арганізацыі Алёна Гасюль павіншавала камбайнера і пажадала яму яшчэ шмат перамог на працоўным шляху.

Адмысловы вымпел і наклейку на тэхніку, а таксама футболку і кепку з лагатыпам прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК лідару жніва ўручыў Мікалай Вялічка, старшыня раённага галіновага прафсаюза.

Пасля ўрачыстасці і фотаздымка на памяць малады хлебароб вярнуўся ў кабіну свайго камбайна і з узнёслым настроем працягнуў адказную і пачэсную справу – уборку вырашчанага ўраджаю. ■

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago