На Браслаўшчыне малоцяць збожжавыя. Ураджайнасць — 33,8 ц/га

На Браслаўшчыне набірае ход уборачная кампанія. Праз аб’ектыўныя прычыны яна пачалася пазней за звыклыя тэрміны. Па-першае, сёлета была халодная вясна, якая затармазіла вегетацыйны перыяд азімых, і паспяванне збожжавых культур зацягнулася прыкладна на 10 дзён. Па-другое, нестабільнае надвор’е і сёння не дае хлебаробам працаваць бесперапынна. Але аграрыі знаходзяць выйсце, бо не могуць дапусціць страты ўраджаю.

На раніцу 2 жніўня ў цэлым у вобласці ўбралі збожжавых і зернебабовых культур з плошчы 157,07 га – гэта 46,9 % ад плана.

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарча, на ўчарашні дзень да жніва прыступілі 5 гаспадарак раёна. Разам яны ўбралі збожжа з плошчы 534 га, што складае амаль 4 % ад плана, і ўсяго намалацілі 1 802,3 тоны зерня. Найбольш актыўна ідзе жніво ў «Маяку Браслаўскім»: тут за некалькі дзён работы зжалі 1/10 ураджаю. Набірае тэмп «Браслаўскі райаграсэрвіс», дзе за два рабочыя дні трыма камбайнамі хлебаробы ўбралі 8,5 % ад усіх плошчаў. Таксама хлеб малоцяць у «Агравідзах», «Друйскім» і «Браслаўскім».

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур – 33,8 цэнтнера з гектара, лепшая ў «маякоўцаў» – 36,6. У той час як у вобласці на круг бяруць па 28 ц/га.

Адначасова на Браслаўшчыне ідзе ўборка азімага рапсу. Тры сельгаспрадпрыемствы – «Агравідзы», «Бярозавы край» і «Відзаўскі» – ужо справіліся з заданнем. «Друйскі» і «Браслаўскі» таксама прыступілі да гэтай работы. Разам гаспадаркі раёна абмалацілі 169 га, або 23,5 %. Пры сярэдняй ураджайнасці культуры 8,9 ц/га з гэтай плошчы сабралі 150,5 тон збожжа.

Аграрыі стараюцца выкарыстаць для ўборкі ўраджаю кожную пагодлівую гадзіну. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago