У Браслаўскім раёне актыўна рыхтуюць тэхніку да ўборачнай кампаніі

Паралельна з корманарыхтоўкай у гаспадарках раёна ідзе падрыхтоўка тэхнікі да наступнага вельмі важнага для аграрыяў сезона – уборачнай кампаніі. Каб давесці свае камбайны да патрэбнага стану, механізатары выкарыстоўваюць кожную свабодную гадзіну.

Па інфармацыі галоўнага спецыяліста райсельгасхарча Максіма Сельскага, больш уражваюць тэмпы па рамонце тэхнікі, як заўсёды, у СВК «Маяк Браслаўскі» і ААТ «Агравідзы», таксама стараюцца хутчэй наладзіць свае машыны камбайнеры з «Друйскага» і «Браслаўскага райаграсэрвіса».

Як расказаў галоўны інжынер СВК «Маяк Браслаўскі» Міхаіл Януль, у іх гаспадарцы на гэтае жніво маецца 15 камбайнаў, 2 з іх – Мега-2041, астатнія – КЗС-1218. Інжынерную службу, безумоўна, радуе той факт, што ў сельгаспрадпрыемстве адна трэць камбайнаў адносна новая – ім да 5 гадоў.

Рамантаваць камбайны тут сталі загадзя. Дзе патрабавалася ўкласці шмат сіл, там механізатараў здымалі з асноўнай работы, каб яны даводзілі сваю тэхніку да ідэалу. Астатнім хапіла часу ў непагодлівыя дні. Дзве адзінкі ўжо выязджалі ў поле ў гэтым годзе, каб малаціць травы. Чакаюць свайго выхаду яшчэ 11, а вось 2 пакуль патрабуюць некаторых маніпуляцый для поўнай гатоўнасці. Па словах М. Януля, тут плануюць закончыць з рамонтам праз дватры дні.

Падчас майго наведвання мехмайстэрні ў Пагошчы ля свайго камбайна завіхаўся добра знаёмы мне і нашым пастаянным чытачам Антон Вайтанец. Ён штогод з’яўляецца адным з лідараў на жніве. Напрыклад, летась Антон першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня, яшчэ годам раней быў другім. Ён падыходзіць да работы адказна, заўсёды стараецца выканаць яе якасна і хутка. З тэхнікай у яго асаблівыя адносіны: механізатар любіць, калі машына не толькі бездакорна працуе, але і добра выглядае, у ёй прыемна знаходзіцца. Гэты факт таксама немалаважны, бо камбайнер з раніцы да позняга вечара за рулём. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

19 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

23 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

24 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago