Categories: Отдых

Турысты пра Купалле ў Браславе: «З задавальненнем правялі вечар на прыродзе»

З-за неспрыяльнага надвор’я народнае свята Купалле браслаўчанам і шматлікім турыстам сёлета прыйшлося перанесці на адзін дзень, але гэта не перашкодзіла ім сабрацца разам і весела правесці свой вольны час.

Ужо некалькі год запар пляцоўкай для свята служыць пляжная зона возера Бярэжжа. Арганізатары нездарма прапанавалі браслаўчанам менавіта гэтае месца, бо побач знаходзіцца мікрараён шматпавярховай забудовы, дзе жыве вялікая колькасць людзей, у тым ліку маладых сем’яў з дзецьмі.

Сёлета на Купалле зноў прыйшло шмат народу, і для ўсіх тут знайшліся цікавыя мерапрыемствы, гульні ды забавы. Многім спадабаўся канцэрт народнага ансамбля песні «На панадворку». Госці мерапрыемства – дзеці і дарослыя – з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях народнага тэатра «Лёлі». Карысталіся папулярнасцю і інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна было добра правесці час. Але, напэўна, самай прыцягальнай забавай было пляценне купальскага вянка. Побач з ахапкамі палявых кветак і галінак папаратніку тоўпіліся людзі, якія старанна перапляталі расліны між сабой – і ў кожнага атрымаўся індывідуальны галаўны ўбор. Многія дзяўчаты не ўпусцілі магчымасці запусціць свой вянок па вадзе і загадаць запаветнае жаданне.

Дзецям жа вельмі спадабалася пастаноўка вулічнага тэатра на хадулях, персанажы якога, дарэчы, і арганізавалі феерычную кульмінацыю свята – запальванне вогнішча. Браслаўчане і госці горада засталіся задаволеныя мерапрыемствам, пра што сведчаць іх водгукі.

Алег і Алена, браслаўчане:

– Некалькі год запар мы не наведваліся на гэтае свята, а сёлета вырашылі прагуляцца і не пашкадавалі. З упэўненасцю можам сказаць, што добра правялі свой час, сустрэлі шмат знаёмых і сяброў, паглядзелі канцэрт і выстаўку народных рамёстваў. Хочацца падзякаваць арганізатарам, што перанеслі мерапрыемства на пагодлівы дзень і годна правялі яго.

Надзея і Арына, госці з Мінска:

– Цяпер мы адпачываем на Браслаўшчыне ў сваіх родных і не маглі прапусціць мерапрыемства. Святкаванне Купалля нам вельмі спадабалася, мы даведаліся пра некаторыя мясцовыя традыцыі. Асабліва цікава тут усё арганізавана для дзяцей: батуты, гандлёвыя кропкі, інтэрактыўныя гульні і нават дыскатэка. Мы з задавальненнем правялі вечар на прыродзе. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago