Categories: Новости

Вячаслаў Грышчанка сустрэўся з калектывам цэха па вырабе сыру

Маладзёжная палітыка беларускай дзяржавы стала галоўнай тэмай для размовы падчас сустрэчы інфармацыйнай групы Браслаўскага райвыканкама на чале з яго старшынёй Вячаславам Грышчанкам з калектывам цэха па вырабе сыру г. Браслаў Глыбоцкага МКК.

Пачаўся дыялог тым не менш з невялічкага экскурсу ў вытворчыя моманты. Дырэктар прадпрыемства Святлана Жалнова акрэсліла бягучыя пытанні паўсядзённага жыцця цэха – ад сыравінных зон да экспарту гатовай прадукцыі, расказала пра людзей, што тут працуюць, і іх ініцыятывы.

Кіраўнік раёна высока ацаніў вытворчыя паказчыкі і дасягненні завадчан, падзякаваў ім за неабыякавасць у плане сацыяльнай актыўнасці і заклікаў уключацца ў гутарку, каб мець эфектыўную зваротную сувязь.

Пра асноўныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі і на Браслаўшчыне прысутным расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Каладынская. Паводле яе слоў, у нашай краіне маладому пакаленню ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага. Гэта праяўляецца праз мноства накірункаў – адукацыю і выхаванне, працоўную занятасць, у тым ліку часовую для навучэнцаў, развіццё спорту, падтрымку маладых сямей, вырашэнне жыллёвага пытання з дапамогай дзяржавы, арганізацыю вольнага часу, шырокія магчымасці для самарэалізацыі ў плане грамадскай дзейнасці і інш.

На гэтым фоне Вячаслаў Грышчанка падкрэсліў, што беларуская дзяржава ўкладвае ў падтрымку моладзі вельмі значныя сілы і сродкі, а таму ўлады разлічваюць на адпаведную аддачу. «У маштабах раёна мы таксама чакаем ад нашага маладога пакалення больш актыўнасці і ініцыятывы», – адзначыў старшыня райвыканкама.

Што тычыцца іншых тэм, то яны, як і заўсёды, трапілі на парадак дня ў адпаведнасці са сваёй актуальнасцю. Так, прысутныя разам з кампетэнтнымі дакладчыкамі абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання і бяспекі на вадзе.

Дарэчы, работнікі прадпрыемства праявілі сябе не толькі слухачамі. Яны актыўна цікавіліся планамі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый каля браслаўскіх шматпавярховак, выказвалі пажаданні наконт азелянення нашага горада, уздымалі праблему цывілізаванага догляду за хатнімі жывёламі, пыталіся, калі адкрыецца АЗС у Краснасельцах. Па ўсіх тэмах удзельнікі інфармацыйнай групы далі адпаведныя тлумачэнні. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

21 час ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago