Categories: Новости

У Браслаўскім раёне з пачатку года выяўлены 93 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства

Працоўны калектыў Браслаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зусім невялікі: начальнік інспекцыі Віталій Буда і галоўны спецыяліст Соф’я Александровіч. У такім складзе яны здзяйсняюць на тэрыторыі раёна дзяржаўнае кіраванне ў галіне навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Таксама ў форме праверак кантралююць стан спраў у такіх сферах, як выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў; ахова паветра і азонавага слоя; абарачэнне з адходамі; аднаўленне і выкарыстанне дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, драўнінна-хмызняковай расліннасці ў межах населеных пунктаў, дзікіх жывёл, якія не з’яўляюцца аб’ектамі палявання і рыбалоўства.

Па словах Віталія Буды, за 5 месяцаў бягучага года інспекцыя правяла 3 выбарачныя праверкі суб’ектаў гаспадарання, у выніку якіх выяўлены 93 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Таксама праведзены 32 маніторынгі і 29 мерапрыемстваў праверачнага характару, падчас якіх выдадзена 32 рэкамендацыі, 29 прадпісанняў на 248 пунктаў. Выяўленыя недахопы пастаянна знаходзяцца на кантролі, і 63 парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Састаўлена і 7 актаў па фактах прычынення шкоды прыродзе, прад’яўлена 5 прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.

Найбольшая колькасць выяўленых парушэнняў тычыцца абарачэння з адходамі, выкарыстання вады, самавольнага карыстання нетрамі, незаконнага выдалення дрэў, выпальвання сухой расліннасці. ■

Казіміра ПЯТУШКІ
admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

1 минута ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

1 час ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

2 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

2 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago