Categories: Новости

Дзень Герба і Сцяга. У Браславе ўшанавалі галоўныя сімвалы дзяржавы

У Браславе ў суботу прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Каб аддаць пашану галоўным сімвалам краіны, каля мемарыяла воінам-вызваліцелям сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і арганізацый раёна, моладзь і нават самыя юныя браслаўчане – выхаванцы дашкольных устаноў.

Яркае сцяг-шоу ў выкананні гімназістаў адразу ж надало падзеі ўрачыстасць і святочнасць. Мітынг традыцыйна пачаўся з падняцця Дзяржаўнага сцяга – гэты ганаровы абавязак выпаў адзінаццацікласніку СШ № 1 імя А. М. Жданава Станіславу Плясуну і навучэнцы 9-га класа гімназіі Паліне Адахоўскай, якія годнымі дасягненнямі праслаўляюць на высокім узроўні не толькі свае ўстановы адукацыі, а і наш раён.

Усіх прысутных вітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Юлія Чагарына.

– У гісторыі суверэннай Беларусі два важнейшыя святы – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзень Перамогі – заўсёды ідуць поруч, – адзначыла яна. – Гэтыя даты непарыўна звязаны між сабой. Сімвалы нашай краіны – тое, што нас аб’ядноўвае, і тое, што натхняе на добрыя ўчынкі дзеля Радзімы. Дзень Перамогі – тая гістарычная спадчына, якую мы пераймаем ад сваіх дзядоў і прадзедаў і перадаём вам, маладому пакаленню. Менавіта вам з годнасцю і гонарам несці гэту спадчыну ў будучыню, з вашымі светлымі думкамі і розумам будаваць яе.

Вядучыя мітынгу засяродзілі ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на тым факце, што паважаць сімвалы дзяржавы – значыць паважаць сваю краіну, народ, яго гісторыю. Гэта робіць актыўная і творчая моладзь Браслаўшчыны, пра што сведчыць справамі, вучобай, сацыяльнымі праектамі. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсаў «Мір у душы – мір у краіне!» і «Нам мір завешчана берагчы», арганізаваных сумесна з РА Беларускага фонду міру і раённым саветам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Іх кіраўнікі Ірына Мацук і Вера Сяліцкая шчыра павіншавалі прысутных з нагоды свята і ўручылі пераможцам узнагароды – дыпломы, сертыфікаты і падарункі.

На мітынгу адбылося таксама ўрачыстае пасвяшчэнне юнакоў і дзяўчат з СШ № 2 і Відзаўскай СШ у рады ўдзельнікаў ваенна-патрыятычных клубаў юных пагранічнікаў «Блокпост» і «Дзённы дазор». Разам з намеснікам начальніка пагранзаставы «Урбаны» па ідэалагічнай работе Тадэвушам Парняўскім навучэнцы далі ўрачыстае абяцанне з годнасцю насіць званне юнага пагранічніка.

У знак глыбокай удзячнасці за магчымасць праводзіць свята пад мірным небам прысутныя ўсклалі да помніка воінам-вызваліцелям кветкі і ўшанавалі светлую памяць загінулых хвілінай маўчання. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

12 минут ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago