У Браслаўскай бібліятэцы прайшоў урок памяці і жальбы

У панядзелак ва ўсім свеце ўзгадвалі адну з найбольш жахлівых старонак гісторыі, звязаную з існаваннем у гады Другой сусветнай вайны так званых фабрык смерці: на 11 красавіка прыходзіцца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень у гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці і жальбы «Боль сэрца».

У мерапрыемстве, падрыхтаваным супрацоўнікамі ўстановы, прынялі ўдзел навучэнцы 10-га класа і педагогі СШ № 1 імя А. М. Жданава, пракурор Браслаўскага раёна Юрый Кезік, дырэктар ЦБС Андрэй Гайлеш. Размова тычылася захавання памяці пра тыя страшныя выпрабаванні, што выпалі на долю беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама расследавання генацыду насельніцтва нашай краіны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. На гэтым акцэнтаваў увагу прысутных Ю. Кезік, які свой расказ пра знішчэнне нацысцкімі злачынцамі мірных жыхароў пацвердзіў як гістарычнымі фактамі, так і матэрыяламі, сабранымі ў ходзе следства ў рэгіёне. Работнікі пракуратуры раёна апыталі больш за шэсць дзясяткаў сведак, агледзелі 16 афіцыйных пахаванняў бязвінных ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўстанавілі адно дагэтуль невядомае. На тэрыторыі Браслаўшчыны не было канцэнтрацыйных лагераў, аднак акупанты палілі вёскі разам з людзьмі і расстрэльвалі мясцовых яўрэяў у гета, забраўшы тысячы жыццяў. Пракурор падкрэсліў, што, калі адносіны да чалавека засноўваюцца на яго нацыянальнай прыналежнасці, гэта і ёсць генацыд, і пра такія факты трэба гаварыць і памятаць, каб падобнае не паўтарылася.

Далей супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі нагадалі школьнікам гісторыю ўстанаўлення Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і расказалі пра найбольш вядомыя фабрыкі смерці. Асаблівае адценне трагічным падзеям ваенных гадоў надалі творы мастацтва: песня «Бухенвальдскі набат», карціны беларускага мастака Міхаіла Савіцкага, урыўкі з паэмы Петруся Броўкі «Голас сэрца». ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

15 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

19 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

20 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

20 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

20 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

21 час ago