Categories: Люди

Жывёлаводы з Браслаўскага раёна адзначаны абласнымі ўзнагародамі

Штогод у Віцебску на цырымоніі ўзнагароджання сустракаюцца лепшыя працаўнікі жывёлагадоўчай галіны вобласці.

У сваім прывітальным слове старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін выказаў віноўнікам урачыстасці падзяку за нялёгкую працу, адданасць справе і высокія дасягненні. Ён падкрэсліў, што летась Віцебшчыне зноў удалося пераадолець умоўную планку па сярэднім надоі ад каровы ў 4 тысячы кг малака. Такога выніку дабіліся 40 сельгасарганізацый рэгіёна, або амаль 22 % ад усёй колькасці гаспадарак.

Кіраўнік вобласці таксама падкрэсліў, што патэнцыял развіцця малочнай і мясной жывёлагадоўлі ў нас далёка не вычарпаны. Гэта галіна мае вялізныя рэзервы, якія неабходна і далей актыўна задзейнічаць за кошт захавання тэхнічных рэгламентаў, павышэння прадуктыўнасці жывёлы і іншых фактараў. Старшыня аблвыканкама адзначыў, што галоўнай стратэгіяй на будучае ў дадзенай галіне паўночнага рэгіёна з’яўляецца далейшае будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў.

У гэты дзень сярод іншых за найлепшыя паказчыкі ў працы былі ўзнагароджаны 5 работнікаў СВК «Маяк Браслаўскі». Алена Алексюн атрымала Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, Яніна Астроўская – Падзяку старшыні аблвыканкама, Ірына Мацеша – Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК. Вольга Магрын была ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК. Падзякай Віцебскага абласнога камітэта БРСМ адзначана і заатэхнік-селекцыянер гэтага ж сельгаскааператыва Кацярына Пятрова.

На жаль, па стане здароўя не змагла прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання Алёна Бекіш з ААТ «Агравідзы». Тым не менш яе ўзнагароду ўжо таксама даставілі па адрасе – і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Мікалай Вялічка ўручыў А. Бекіш заслужаную Падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

31 минута ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

3 часа ago