Categories: Люди

Браслаўчанін Віктар Мацюшаў: паўстагоддзя каля такарнага станка

Віктару Мацюшаву, токару «Браслаў-камунальніка», 20 мая споўніцца 73 гады. Звыш паўстагоддзя штодня адстаяў ён каля такарнага станка, і сёння чаруе з жалезам, каб вытачыць неабходныя дэталі для машынна-трактарнага парка прадпрыемства, сантэхнічнага абсталявання ў жыллёвым фондзе, для патрэб кацельняў. У вельмі паважаным узросце ў Віктара няпоўны рабочы дзень, але такая акалічнасць яшчэ і цяпер задавальняе кіраўніцтва прадпрыемства, бо ў непрадбачаных сітуацыях ён без лішніх слоў гатовы заняць сваё прывычнае рабочае месца і хоць пасярод ночы.

Прафесію на ўсё жыццё Віктар Мацюшаў атрымаў у наваполацкім вучылішчы, прайшоў тэрміновую вайсковую службу і працаўладкаваўся на прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Так склаліся жыццёвыя абставіны, што ў 1996 годзе ён разам са сваім такарным станком пераехаў на новае «месцажыхарства». Цяпер старажылы камунальнага прадпрыемства нават жартуюць наконт таго, што заслужаны адпачынак даўно зарабіў не толькі майстар з залатымі рукамі, але і яго металічны агрэгат, які аказаўся да пары працалюбіваму знатаку сваёй справы.

Гледзячы збоку на дакладныя ды спрытныя рухі сталага токара, міжвольна ўспамінаеш кароткі дыялог з даўнаснага савецкага фільма «Калі дрэвы былі вялікімі» з Юрыем Мікуліным у галоўнай ролі:

– Товарищ! Ты неправильно держишь напильник! Дай покажу тебе как.

– Это у меня манера такая… Помнят руки-то! Помнят!

Да аўтаматызму напрацаваны навык – гэта найвышэйшая ступень прафесіяналізму ў рабочай прафесіі. У Віктара Мацюшава таксама свая манера, дзякуючы якой і ў незавадскіх умовах ён мае шматгадовую рэпутацыю аднаго з лепшых токараў у Браслаўскім раёне. ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago